Ніва № 32 (3091), 9 жніўня 2015 г.

ХІІІ Белавежскія мастацкія інтэграцыі «Ператоча»

Аляксей МАРОЗ

Дванаццаць гадоў таму назад было арганізаванае першае «Ператоча», падчас якога прэзентаваліся песні і культура розных нацыянальнасцей. Ідэя Белавежскіх мастацкіх інтэграцый — прэзентаваць культуру, песні і мову нацыянальнасцей, якія пражывалі ў Белавежскай пушчы і яе наваколлі. 24 і 25 ліпеня ў белавежскім амфітэатры сабраліся жыхары Гайнаўшчыны, айчынныя і замежныя турысты, каб паслухаць музыку розных нацыянальнасцей і паглядзець танцы ў выкананні прадстаўнікоў розных нацый. Так, як бывала ў мінулых гадах, сярод выканаўцаў найбольш было беларускіх калектываў. Побач іх удала выступілі палякі, літоўцы, немцы, украінцы, расіяне, яўрэі, караімы і цыгане.

— Ператоча — месца перад дзвярамі ў клуню і токам, на якіх на гэтых тэрыторыях ладзіліся прыёмы гасцей падчас вяселляў, хрысцін і іншых сямейных мерапрыемстваў. Нашае «Ператоча» — сімвал гасціннасці і адкрытасці на розныя нацыі і культуры, якія пражывалі на тэрыторыі Белавежскай пушчы і ў яе наваколлі, — сказаў Мікола Бушко, старшыня Фонду «Царкоўная музыка», ініцыятар і арганізатар белавежскага «Ператоча», якое ладзілася сёлета пад ганаровым патранатам маршалка Падляшскага ваяводства Мечыслава Башко. — Стараемся, каб кожны год выступалі цікавыя прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, з песнямі і танцамі. Прэзентуем цікавыя калектывы з нашага рэгіёна і так ёсць сёлета.

Адкрыў «Ператоча» выбраны восенню мінулага года войт Белавежскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF