Ніва № 32 (3091), 9 жніўня 2015 г.

Пытанні да маршалак Сейма

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

З даволі нечаканым візітам прыбыла ў Беласток 23 ліпеня на фестываль «Падляшская актава культур» маршалак Сейма Малгажата КідаваБлонская (Грамадзянская платформа). У гэты дзень раней наведала татараў у Крушынянах, а на Актаве з’явілася якраз своечасова, калі да выхаду на сцэну рыхтаваўся калектыў татараў Беласточчыны «Бунчук».

— Мы не павінны баяцца некалькіх соцень або некалькіх тысяч новых людзей, якія прыедуць у Польшчу. Можа быць, праз 100, 150 гадоў нехта скажа, што гэта былі выдатныя людзі, — сцвердзіла ў Крушынянах спадарыня маршалак, спасылаючыся на тое, што ў Польшчы павінны знайсці прытулак дзве тысячы бежанцаў з мусульманскіх краін. — Польшча заўсёды была адкрытай краінай, мы заўсёды адкрытыя для сяброўскіх людзей, якія хочуць з намі змяняць нашае навакольнае асяроддзе. Я прыехала сюды спецыяльна сказаць, каб мы не баяліся іншых людзей.

Я пакарыстаўся нагодай візіту спадарыні маршалак у Беласток, каб задаць ёй некалькі пытанняў датычных непасрэдна беларусаў, хоць ані яна, ані суправаджаючыя яе дэпутат і лідар Падляшскай ГП, старшыня парламенцкай камісіі па замежных справах і парламенцкай групы па Беларусі Роберт Тышкевіч ды падляшскі ваявода Анджэй Мэер яе сустрэчы з прадстаўнікамі беларускага асяроддзя не прадбачылі. Я спытаўся, сярод іншага, ці ёсць шанц, каб яшчэ ў гэтым скліканні Сейма (парламенцкія выбары назначаны на 25 кастрычніка) парламент прыняў папраўкі да Закона аб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF