Ніва № 31 (3090), 2 жніўня 2015 г.

У палескай глыбінцы (7)

Ганна КАНДРАЦЮК

Пані, а чаму сама спала? Трэба было мяне паклікаць! — загаварыў на добры дзень дзядзька ў сінім фірменным адзенні. Мужык размашыста махаў мятлой. Ён наводзіў парадкі вакол гасцініцы «Вадаграй», у якой да поўначы спраўлялі вяселле. Хоць у адказ я злосна сцягнула бровы, дзядзька не згубіў упэўненасці:

— Дужэ е што шкодоваты! — падмаргнуў мне.

Неяк так з ходу, машынальна сыграла я ролю напышлівай «польскай пані». Мясцовыя жанчыны на падобныя прывітанні рагочуць. Ніхто ў галаву не бярэ эратычных падтэкстаў, не крыўдуе. На самой справе ідзе пра другое. Важна, каб падтрымаць жывую размову, гумар.

Хоць усё гэта я ведала з колішняга вясковага жыцця, тут не ўмела адбарабаніць папанібрацку.

* * *

У Шацку найбольш запамяталіся могілкі з пранізлівым крыкам вароніных грамад. У нядзелю, пасля поўдня, калі завітала я ў гэтую азёрнапалескую жамчужыну, тобок мясціну, па двух баках пасёлка грымела вясельная музыка. На маё здзіўленне цэнтральная вуліца «50 гадоў Перамогі» была абязлюджана. У першую хвіліну мне падумалася: «Ці не пераехала я мяжы з Беларуссю?» Палова аўтамабіляў на стаянках мела беларускія нумары. Каб распытацца пра начлежныя месцы, я зайшла ў сярэдзіну будкі, пазначанай надпісам «Сувеніры». Заклапочаныя жанчыны за прылаўкам нават не прыкмецілі майго ўваходу. Яны далей гаварылі пра буракі і цыбулю, наракалі на засуху.

— Каб толькі голаду не было, — паўтаралі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF