Ніва № 31 (3090), 2 жніўня 2015 г.

Нечаканая сустрэча з героем

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Еду ў ЛідзбаркВармінскі, у будні паўсядзённы дзень. Непасрэднага пасажырскага спалучэння з Беластока туды няма і трэба дабірацца этапамі. Спярша поездам у Кентшын. Злажу ў Кентшыне на перон, а там нечаканасць: на вакзальным будынку апрача польскай назвы горада віднее і яе ранейшая, нямецкая назва Rastenburg, акрыленая з двух бакоў інфармацыяй, што ў Koenigsberg адтуль 102,8, а ў Prostken 92,3 кіламетраў. Калі глянуць на карту Еўропы, то не зважаючы на адлегласць паміж рэйкамі, відаць чыгуначную лінію быццам задуманую для злучэння згаданага Кёнігсберга цераз Просткі, Берасце і Львоў з Адэсай — такую транс’еўрапейскую між Балтыкай і Чорным морам. Цалкам магчыма, што ўлады ў Берліне ўжо тады думалі пра сваю экспансію на Бліскі Усход, пра чарговы OrientExpress, а вакзальны надпіс у Растэнбургу быў толькі такой ціхай прэлюдыяй...

Знаходжу адпраўны пункт майго чарговага транспарту, аўтобус, а паколькі да яго адпраўлення астаецца амаль гадзіна, выходжу на горад. Выглядае ён інакш ад падобных гарадоў у нашай частцы Беласточчыны — захавалася там шмат будынкаў узведзеных паводле іншых чым у нас архітэктурных стыляў. Горад вельмі чысты, вельмі дагледжаны. Колішнія будынкі, узведзеныя ў час нямецкага там панавання, а захавалася іх вельмі многа, уражваюць сваёй адметнасцю, сваёй індывідуальнасцю. Крыху жылых блокаў узведзена і ў не так даўні час, але красы гарадскому краявіду яны не прыдаюць, ідуць яны ў нейкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF