Ніва № 31 (3090), 2 жніўня 2015 г.

Згадка пра Адольфа і Язэпа Зянюкоў

Сяргей ЧЫГРЫН

У першай палове ХХ стагоддзя ў Заходняй Беларусі жылі два таленавітыя юнакі — Адольф і Язэп Зянюкі. Іх заўсёды блытаюць даследчыкі нашай літаратуры. Творчасць і справы Адольфа Зянюка прыпісваюць Язэпу Зянюку і наадварот. Але гэта розныя хлопцыбеларусы, якія шмат зрабілі для беларускай культуры. Праўда, звестак пра іх захавалася мала. Калі пра Адольфа Зянюка прыгадвае ў сваіх успамінах пісьменніца Зоська Верас (18921991), то пра Язэпа Зянюка звестак захавалася дужа мала. Нават не ўдалося адшукаць ягонага фотаздымка. Цікава, а чаму ж пра Язэпа Зянюка ніколі не згадвала гэтая ж Зоська Верас? Яна ж яго добра ведала, чытала яго выдатныя артыкулы, найперш прысвечаныя нашай гісторыі?.. Язэп Зянюк быў земляком Адольфа Зянюка, таксама родам з мястэчка Сухаволя Сакольскага павета. І, магчыма, гэта быў блізкі сваяк Адольфа. Язэп Зянюк, як і Адольф Зянюк, з’яўляўся дзеячам Беларускага студэнцкага саюза, быў сябрам рэдкалегіі часопіса «Беларуская думка», які рэдагаваў пэўны час і Адольф Зянюк. На старонках гэтага часопіса Язэп Зянюк апублікаваў два вялікія артыкулы: «Аб польскім студэнцтве У.С.Б. і яго адносінах да беларускага студэнцтва» (1929 г.) і «Па поваду святкавання Вітаўтавага юбілею» (1930 г.). Выдатныя артыкулы.

Друкаваўся Язэп Зянюк і ў іншых віленскіх выданнях, найперш у «Новай варце». Артыкулы яго, напісаныя ў першай палове ХХ стагоддзя, не састарэлі і сёння. Таму іх трэба збіраць па ўсіх старых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF