Ніва № 31 (3090), 2 жніўня 2015 г.

Юбілейная „Бандароўская гасцёўня” з „Гарадніцай”

Віктар БУРА

Без беларускіх фэстаў, у тым ліку і „Бандароўскай гасцёўні”, цяжка ўявіць культурны ландшафт усходняй Беласточчыны. Родныя песні, музыка, сустрэчы з беларускімі мастакамі спрыяюць захаванню і ўмацаванню нацыянальнай свядомасці мясцовых беларусаў.

Юбілейны, пятнаццаты па ліку, фэст „Бандароўская гасцёўня”, які адбыўся ў Бандарах 18 ліпеня г.г., парадаваў публіку канцэртам беларускіх айчынных і замежных калектываў. Прыехалі ў Бандары „Маланка” і „Куранты” з БельскаПадляшскага, „Ас” і „Калінка” з Беластока, „Падляшская капэла” з Сямятыч ды „Гарадніца” з Гродна.

Усе ўдзельнікі „Бандароўскай гасцёўні” — як гледачы, так і выканаўцы — пацвердзілі, што шануюць роднае і ганарацца прыналежнасцю да беларускай нацыі. Артысты, апранутыя ў народныя касцюмы, падаравалі публіцы прыгожыя задушэўныя песні і дынамічныя народныя танцы. Прыемна было тое, што песні, якія плылі са сцэны, ведалі многія прысутныя.

Адным з самых жаданых пунктаў канцэртнай праграмы было выступленне калектыву з братняй Беларусі — Народнага ансамбля беларускай песні „Гарадніца”. Ансамбль спявае з 1988 года, а два гады пазней абараніў ганаровае званне „народны”. Заснавальнікамі і мастацкімі кіраўнікамі калектыву былі Алесь і Сафія Лойкі. Асноўнай мэтай дзейнасці ансамбля з’яўляецца выяў’ленне і захаванне фальклорнай спадчыны Панямоння, выхаванне любові да народнай песнятворчасці, вакальнахаравога мастацтва, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF