Ніва № 31 (3090), 2 жніўня 2015 г.

Беларускі фэст у Новым Беразове

Аляксей МАРОЗ

Падчас адкрыцця адрамантаванай святліцы ў Новым Беразове выступалі ў ёй беларускія калектывы, але беларускі фэст пад адкрытым небам арганізаваўся ў гэтай вёсцы даўно. 12 ліпеня, калі ў нядзелю адбывалася святкаванне ў гонар апосталаў Пятра і Паўла, на прышкольнай пляцоўцы ў Беразове сабралася многа людзей, каб паслухаць беларускія песні і музыку падчас беларускага фэсту, які арганізавалі Галоўнае праўленне БГКТ і войт Гайнаўскай гміны. Падчас фэсту можна было падысці да лекара і медсястры ды праверыць сваё здароўе, аддаць кроў для патрабуючых, а ў іншым месцы купіць сувенір.

Па колькасці жыхароў вёска Новае Беразова займае ў Гайнаўскай гміне другое або трэцяе месца і першае — па колькасці помнікаў сакральнага будаўніцтва. На тэрыторыі вёскі і яе палёў стаяць дзве драўляныя і адна мураваныя цэрквы, мураваная і драўляная часоўні. Дзейнічае вясковы асяродак здароўя і кааператыўны магазін. Гадуюць у Беразове звыш ста пяцідзесяці кароў, многа цялят і некалькі тысяч свіней у год. Спроба павялічыць свінагадоўлю выклікала пратэст мясцовага насельніцтва, якое вымушана ўдыхаць смурод ад вялікай свінафермы. Калі ў канцы чэрвеня аказалася, што войт Гайнаўскай гміны Люцына Смактуновіч дала адмоўную ацэнку праекту будовы вялікай новай свінафермы, жыхары Беразова абрадаваліся такому рашэнню. У мінулым жыхары Беразова не пратэставалі, бо яе ўласнік завяраў, што ад свінарніка не будзе вялікага смуроду. Атрымалася інакш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF