Ніва № 31 (3090), 2 жніўня 2015 г.

Вар’яцтва

Віктар САЗОНАЎ

Некалі вялікі Альберт Эйнштэйн сказаў, што сапраўднае вар’яцтва, гэта калі рабіць увесь час адно і тое ж, і пры гэтым спадзявацца атрымаць розныя вынікі ад сваёй дзейнасці. Здавалася б, што гэта зразумела і без выказвання вядомага навукоўца. Але ж не. Не туды тое. Каб было так усё проста, то геніяльны аўтар тэорыі адноснасці не губляў бы часу і паперы, каб напісаць на першы погляд такое відавочнае сцвярджэнне. Аказваецца, не ўсім гэтая простая ісціна даходзіць да мазгоў з першага разу. Ну, а некаторым не даходзіць ніколі.

За прыкладамі далёка хадзіць не трэба. Дастаткова проста заставацца ў Беларусі і паўглядацца на ўсё, што тут адбываецца. Пра ўладу ўжо і гаварыць не хочацца. Тое, што яна дваццаць год з дня ў дзень робіць адно і тое ж, спадзяючыся атрымаць розныя вынікі, вядома ўсім, як і тое, што вынікі стабільна аднолькавыя. І гэта прыводзіць да простай высновы, што яна, улада, і не хоча аніякіх іншых вынікаў. Яе задавальняюць гэтыя вынікі, што ёсць зараз. Яна проста дэкларуе, што вынік шукаецца іншы. Дэкларуе не нам, а тым, хто дае крэдыты і пазыкі вось пад гэтыя галаслоўныя дэкларацыі пра змены. Яна так заўсёды рабіла. Такая ў нас нацыянальная забава — дэклараваць не тое, што будзеш рабіць, а тое, што хочуць пачуць. Так весялей. І больш прыбыткова. Нашмат больш. А насамрэч улада непакоіцца толькі пра тое, каб ён, вынік, заставаўся ранейшым і быў нязменным як мага даўжэй. Зрэшты, гэта даволі лагічна. Галоўная задача (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF