Ніва № 31 (3090), 2 жніўня 2015 г.

Падляшская актава культур

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Сёлетні, восьмы выпуск Міжнароднага фестывалю музыкі, мастацтва і фальклору «Падляшская актава культур» асабліва была папярэджана падзеямі на некалькі дзён да традыцыйнага параду адкрыцця ўсіх каманд. Можна было прыняць удзел у шоў адзення ў беларускапалескім дызайне кампаніі «Xoroshe» Магдаліны Петрук і прычосак, натхнёных фальклорам «Этна мода», выставе бытавых прадметаў «Пакахай фальклор», на якой таксама хапала беларускіх элементаў, або вывучэнні народных танцаў. У рамках фестывалю ў гэтым годзе быў толькі адзін ансамбль з Беларусі — «Лялечкі» з Абухава Гродзенскай вобласці. На жаль, з чыстым беларускім фальклорам яго выступ меў мала агульнага.

Актава арганізавана падначаленым Маршалкоўскай управе Падляшскага ваяводства Ваяводскім асяродкам анімацыі культуры і з задумы яго былога дырэктара Анджэя Дырдала, надалей старшыні Міжнароднай мастацкай рады фестывалю. На гэты раз дваццаць пяць калектываў з трынаццаці краін (найдалей з Індыі) адрэкамендавалася ў дзевятнаццаці мясцовасцях ваяводства. Спецыяльная камісія вылучыла выканаўцаў з васьмідзесяці заяўленых калектываў. У ходзе прэсканферэнцыі, якая папярэднічала Актаве, падляшскі маршалак Мечыслаў Башко пераконваў:

— Гэта культурная падзея мае вялікае значэнне для нашага ваяводства, паколькі падтрымлівае яго мультыкультуралізм.

Адказны за культуру віцэмаршалак Мацей Жыўна дадаў, спасылаючыся на яе восьмы выпуск:

— Калі адвернем гэтую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF