Ніва № 30 (3089), 26 ліпеня 2015 г.

Аднойчы ў Венецыі (ч. ІV)

Марыя САШКА

* * *

Яны знялі боты, пясок цёплыцёпленькі... — Аляві, знаеш, што мне адразу прыйшло ў галаву? Тут праходзяць міжнародныя кінафестывалі... Быў калісь такі савецкі фільм, пра каханне, пра рэвалюцыю, пра вайну...

Ідзе, як мы цяпер з табою, па пяску ля мора, пара закаханая: чырвоная жаўнерка і белы афіцэр, прыгожыя, маладыя... Артысты былі там цудоўнай красы: Ізольда Ізвіцкая і Стрыжэнаў, як ты — Алег... І ён высокі, як ты, Аляві, бялесы, з маленькай бародкай, і твая фігура, твае валасы хоць каротшыя... Твая сіньсінява вачэй. І любоў у іх была вялікая, Аляві, і вайна тут жа, побач, страшная, са смерцю, і яны па розных яе бакахсторанах!..

— Я помнюзнаю гэты фільм, Даніэль, гэта «Сорак першы», і рэжысёра памятаю: Грыгорый Чухрай, які паставіў другое цудаэкран «Баладу пра салдата»... Помніш, Даніэль, той першы фільм далей? Дзяўчына сцеражэ афіцэра з вінтоўкай, ідуць дні... Прыходзіць каханне, што тут два палітычныя лагеры? Любоў!.. Бура, шторм на моры, усё гудзебесіцца, маланкі, грамы, здаецца — канец свету!.. Даніэль, памятаеш, афіцэр робіць тое, што я цяпер зраблю — бярэ дзяўчыну на рукі! Я — узяў! Цалуе — і я цалую! Яны не перстаюць цалавацца — і мы!.. Даніэль, пабач, глянь, у нас як і ў іх — нейкі шалашхацінка побач; глянь — дзверы адкрыты, і мы адны тут — які і яны былі!..

— Даніэль, я прынёс цябе, кветка ты мая пахучая, дзе ж ты такой вырасла? Рукі твае, грудзі, валасы, а тварліцо! Табе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF