Ніва № 30 (3089), 26 ліпеня 2015 г.

У глыбінцы Усходняй сцяны

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Саколку з’яўляюся перад сёмай гадзінай раніцы і да ад’езду аўтобуса ў напрамку Крушынян маю яшчэ некалькі дзясяткаў мінут. Тады ёсць час разглянуцца па наваколлі вакзала. Па наваколлі чыгуначнага вакзала, бо аўтобуснага ўжо няма. Яшчэ дзесяць гадоў таму стаяў не надта вялікі будынак яго, памерам у барак, з дзвюма білетнымі касамі і пачакальняй, у якой нават паўнавата народу бывала. Пасля каса працавала толькі ў канцы месяца, каб прадаваць месячныя аўтобусныя білеты, пасля і пачакальню сталі штораз больш закрываць, а нейкі час таму, неяк незаўважна мне, знеслі і зусім тую аўтобусную нерухомасць. Раней было чатыры пэкаэсаўскія прыпынкі каля тае нерухомасці, зараз астаўся толькі адзін, каля будынка чыгуначнага вакзала; маршруткі прыватнай лініі спыняюцца крыху далей.

На абшырным пляцы перад чыгуначным вакзалам сухі фантан, побач якога некалькі пустых вазонаў, у якіх прадугледжваліся кветкі. Недалёкі газетны кіёск ржавее. Стэнд каля прыпынку прыватнай аўтобуснай лініі, на якім раней быў план горада, зараз прадстаўляе сабою своеасаблівы від абстрактнай прасторавай 3D-карціны, размаляванай аблезлымі і адклейваючыміся фарбамі. Падаюся ў кароткі раўнд па горадзе. Не надта далёка вакзала восевая сакольская галоўная вуліца, якая з боку Беластока называецца Беластоцкай, а з боку Гродна — Гродзенскай. Заглядаю ў касцёл св. Антонія — у ім народу значна больш чым на вакзалах; людзі больш заклапочаны браніраваннем (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF