Ніва № 30 (3089), 26 ліпеня 2015 г.

І ў Нараўцы зараілася ад вянкоў

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Купальскую ноч пачалі святкаваць тут незадоўга да змяркання. Пускалі па рацэ Нараўцы вянкі, а іх стваральніцы змагаліся ў конкурсе на найпрыгажэйшы вянок. Былі і феерверкі. Раней вуліцамі пад амфітэатр над ракой прайшло, спяваючы «Купалінку», маляўнічае шэсце калектываў, якія неўзабаве выступілі на сцэне.

— Гэта свята, якога ўжо з нецярпеннем чакаем кожны год, — прызналіся мясцовыя жыхары. Былі і турысты з Польшчы, і нават з за мяжы, захопленыя магіяй агню, вады і любові.

У мясцовым амфітэатры 11 ліпеня гулялі натоўпы людзей. З нагоды свята войт Нараўчанскай гміны Мікалай Павільч у гутарцы з намі нагадаў сваю першую, захаваную ў памяці, купальскую ноч:

— Гэта было каля трыццаці пяці гадоў таму ў лясным пасёлку Грушкі і гэта, верагодна, была першая купальская ноч у нашым павеце і ў гэтай частцы Падляшша. Вядома, яна выглядала па-іншаму, чым цяперашняя тут. Гэта было ў цэнтры Белавежскай пушчы над ракой, з вогнішчамі, але былі толькі нашы калектывы, нікога з Беларусі. Памятаю, мы паспявалі і пусцілі вянкі. Арганізатарам было, здаецца, Беларускае таварыства і тагачасныя гмінныя ўлады.

Са спасылкай на ноч Купалы ў Нараўцы дадаў:

— Мы прыглядаліся, як БГКТ арганізуе ноч Купалы ў Белавежы, і калі мы падумалі аб яе арганізацыі ў Нараўцы, вырашылі не рабіць канкурэнцыі той імпрэзе. Такім чынам яны робяць сваю ў першы ўік-энд ліпеня, і мы ўжо традыцыйна ў другі. Ёсць канікулы і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF