Ніва № 30 (3089), 26 ліпеня 2015 г.

Другі пікнік са словам у Трасцянцы

Міра ЛУКША

У адну з самых доўгіх вёсак у краіне запрасіў творчых асоб тутэйшы пісьменнік-«белавежац», мастак, педагог, падарожнік і аквалангіст еўрапейскай вядомасці Віктар Стахвюк — у сваю родную мясціну, куды вярнуўся жыць і працаваць. Тут ён аднавіў старадаўнюю хату, жыве і гаспадарыць на 150 гектарах. Пасярод ягонай маёмасці, у атачэнні лясоў і скошаных лугоў, вечарэючы пры вогнішчы, ужо другі год праводзіцца творчая сустрэча пісьменнікаў з чытачамі.

Чытачы, які выбралі адну з імпрэз, што шматліка ў летні ўік-энд разгуляліся па Беласточчыне, дабіраліся па складаным шляху «улева, улева а потым управа» (па дарозе стаялі таблічкі «Да Віктара»), пад вятрыска, які збіваў з дарогі. Той вецер лапатаў банерамі «ІІ пікнік беларускага слова» і рваў з вуснаў родныя словы, але не даў рады заглушыць таго, што хацелі сказаць людзі хацеўшыя выказаць свае думкі і пачуцці на роднай мове. На доўгіх сталах ляжалі кнігі — у каго з пісьменнікаў ладны стосік, сведчыўшы пра прабыты літаратурны шлях, у іншых, як у Барбары Гаральчук, што першы раз паявілася ў гэтай кампаніі — пакуль адна выдадзеная кніга, але ўжо выклікаўшая шмат эмоцый у чытачоў на Беласточчыне, да якіх данесла свой твор дэбютантка.

— Дазвольце мне, як гаспадару, прывітаць усіх на гэтым месцы, — пачаў Віктар. — Пакуль яно не мае назвы...

— Городіска! — спаслаліся на яго старую назву слухачы.

— У мінулым годзе мы ўжо тут сустракаліся. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF