Ніва № 30 (3089), 26 ліпеня 2015 г.

ІІ Усходні эканамічны кангрэс

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Больш за тысячу гасцей з Польшчы і між іншым з Беларусі, Літвы, Украіны, Малдовы і Азербайджана маюць абмяркоўваць найбольш важныя пытанні для Усходняй Еўропы ў час другога Усходняга эканамічнага кангрэса (УЭК) у Беластоку. Гэта найбуйнейшае мерапрыемства, прысвечанае перспектывам эканамічнага развіцця таксама гэтай часткі Польшчы. Як і год таму, у двухдзённай серыі дэбатаў, сустрэч і спадарожных ім мерапрыемстваў прымуць удзел палітыкі, эксперты, прадстаўнікі бізнесу, навукі і эканомікі. І хоць Кангрэс будзе праходзіць аж 24-25 верасня, ужо 16 ліпеня яго арганізатары падчас прэс-канферэнцыі гаварылі пра яго асновы.

Войцех Кусьпік, ініцыятар і арганізатар Кангрэса, старшыня Групы Польскага таварыства па падтрымцы прадпрымальніцтва адзначыў: «Прыметнік «усходні» ў назве разглядаем як адносіны Польшчы з яе ўсходнімі суседзямі, а таксама развіццё ўсходняй Польшчы. Падчас кангрэса ў гэтым годзе будзем канцэнтравацца на ключавых для будучыні і для эканамічнага развіцця ўсходняй Польшчы тэмах, не прапускаючы ніякай вобласці. Пасля Першага кангрэса аказалася, што Беласток гэта вельмі прывабнае месца, прытым так блізка да Варшавы. Інвестыцыі ажыццяўляюцца ў вядомых месцах».

Падляшскі ваявода Анджэй Мэер адзначыў: «УЭК — адна з самых важных, калі не самая важная эканамічная падзея ў нашым рэгіёне, таксама дзякуючы намаганням мясцовых самаўрадаў на Падляшшы. Найбольш важнымі для развіцця з’яўляюцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF