Ніва № 30 (3089), 26 ліпеня 2015 г.

Каго няма і што ёсць

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ізноў пра суседзяў. Крыху перафразуючы старадаўнюю мудрасць, можна сказаць: „Божа, выбаві мяне ад добрых суседзяў, а са сваімі ворагамі я разбяруся сам”. Няма мяжы вынаходлівасці вытанчанасці расейскай прапаганды. Днямі яе рупары дагаварыліся да таго, што аказваецца гэта Масковія перамагла ў Грунвальдскай бітве 1410 года. А нас — ні Вялікага Княства Літоўскага, ні Беларусі — адпаведна і канешне не было ў гісторыі. Нас — беларусаў — для „братняга” народа няма. А калі мы ёсць — то нас трэба знішчыць. Чым яны ўжо пяцьсот гадоў са значным поспехам і займаюцца.

Дзіўная гэта дзяржава — маскоўская Арда з яе векавымі традыцыямі хлусні і самападману. Ужо нібыта ўсё пра яе ведаеш з гісторыі, а не можаш не здзіўляцца. Вось найноўшы прыклад. Афіцыйныя колы Расеі цвёрда заяўляюць, што год таму малайзійскі „Боінг” над тэрыторыяй Украіны быў збіты ўкраінскімі вайскоўцамі. І адначасна гэтак жа катэгарычна заяўляюць, што яны супраць міжнароднага трыбуналу ў расследаванні гэтай справы. Ну проста раздваенне, ці „расстраенне” адразу ў абедзвюх галовах расейскага арла.

Няма межаў і здзіўлення і расейскай нядбайнасці, карупцыі і абыякавасці да лёсу і жыцця сваіх суайчыннікаў. Гэта ж трэба, каб цэлыя будынкі абвальваліся, як сталася з гэтай няшчаснай казармай, дзе загінулі дзясяткі маладых салдат-дэсантнікаў. І гэтая трагедыя толькі чарговая статыстыка для крамлёўскіх уладароў. Жыццё чалавека ў Расейскай імперыі і яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF