Ніва № 30 (3089), 26 ліпеня 2015 г.

Свабодная Беларусь на сцэне ў Гарадку

Уршуля ШУБЗДА

Штогод у сярэдзіне ліпеня ва ўрочышчы Барык ля Гарадка гучыць беларускі рок. «Басовішчу» — фестывалю музыкі маладой Беларусі споўнілася 25 гадоў. Шмат памянялася за гэты час, аднак нязменнай засталася ідэя імкнення да свабоды праз добрую рокмузыку. «Басовішча» гэта адзіны (і магчыма самы вялікі) фестываль беларускага рока, які праходзіць па за межамі Беларусі. Прывітанне, «Басовішча»!

На працягу 25 гадоў «Басовішча» змяняліся паралельна са зменай сітуацыі ў Беларусі. Пакуль фестываль стаў формай бунту, быў адлюстраваннем маладога беларускага пакалення таго часу. Як згадваюць ветэраны «Басовішча», першы яго выпуск больш нагадваў сямейны пікнік, чым рокфестываль. З пятніцы па нядзелю цэлыя сем’і з Гарадка і ваколіц бяседавалі на мерапрыемстве, седзячы на пледах і слухаючы «сваёй музыкі». Побач іх з белчырвонабелымі сцягамі гуляла нацыянальна свядомая моладзь. Для спадара Х. запамяталіся маладыя людзі з Беларусі, якіх называлі «сцяганосцамі». Яны ў арганізаваных групах вярталіся з угодкаў грунвальдскай бітвы. На малой сцэне гучала беларуская музыка двух жанраў: побач рокменаў выступалі барды. Такія гурты як «Крама», «Мроя» (пазнейшы «Н.Р.М.») перапляталіся з выступамі Віктара Шалкевіча ці Алеся Камоцкага. Ужо на другім фестывалі пачаў дамінаваць беларускі рок, каб пазней перарадзіцца ў месца свабодных поглядаў, выказваных праз музыку і тысячы свядомых сваіх правоў людзей. Варта прыгадаць, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF