Ніва № 29 (3088), 19 ліпеня 2015 г.

Аднойчы ў Венецыі (ч.ІІІ)

Марыя САШКА

Закрывалі пасяджэнне ўрачыста, паўгорада прыйшло, сем’ямі цэлымі... — Давайце гурбою і пойдзем, усе ўраз, да Святога Марка, былі мы там, але ў архівах абяцалі нам яшчэ расказаць пра старынныя іконы, даўнія... Памятаеце? Ключы вашы — гэтак і гэтак, ключ і кольца, выходзіце — вяртайцеся і позна, але гэта кольца — сігнал, перад выхадам павесьце на свой нумар ля дзвярэй, гэта звестка для садоўнікафуртыяна — не ўсе вярнуліся, варот — хоць да ранку — на ўсе мацакі ён закрываць не будзе; не павесіце — будзеце на вуліцы, як учора егіпцяне — ледзь уначы гатэль свабодны знайшлі — кольцаў не павесілі, вароты былі закрыты!..

Пайшлі ўсе радаснай кампаніяй, вароты былі наўсцяж адкрыты, уваходзь — выходзь, не было відна, каб хто кольцы вешаў: вяртаюцца? Забыліся? Piazza San Marco, красавішча! Народзішчу! Цяплынь наўкругі!.. Даніэль у лёгкай сукенцы, як усе тут, з лёгкай безрукаўкайсвятрынкай у руках, з торбай...

Якая краса гэты San Marco, саборбазіліка непаўторнай купалападобнай каляровай архітэктуры, з візантыйскімі фрэскамі, іканастасамі! Вось, іконы ў сховішчы, які гэта век? 141516? Спас Нерукатворны, Прасвятой Багародзіцы Прачыстай Нараджэнне; а тут — анёлы, вось, светлыя — ясныя! Сабор цэлы акружае Спаса Хрыста — колькі красыцеплаты ў іконе гэтай!.. Даніэль не магла адарваць вачэй! Чаму яе хаваюць у сховішчызакрыцці — народ бы ёю бласлаўляць! Што 16 век? Што яна з Канстанцінопаля? Уплывы Візантыі ж былі тут (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF