Ніва № 29 (3088), 19 ліпеня 2015 г.

Былі ў Нараўцы яўрэі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Кацярынай БЯЛЯЎСКАЙ, даследчыцай нараўчанскай мінуўшчыны.

— Вы займаецеся вывучэннем гісторыі нараўчанскіх жыдоў. Што прывяло Вас да зацікаўлення людзьмі, якія далі штуршок гаспадарчаму развіццю Нараўкі і вывелі яе ў ранг мястэчка?

— Гэта праўда, што жыды далі Нараўцы гаспадарчы размах і да вайны яна была мястэчкам, гэтак званым штэтлам. Да вайны было ў нашай краіне шмат такіх штэтлаў. Чаму я зацікавілася яўрэйскай культурай? Шмат людзей ставіць мне гэтае пытанне, асабліва калі я ўдзельнічаю ў розных сустрэчах і канферэнцыях; асабліва ў Варшаве паяўляецца гэтае пытанне. Мой адказ вельмі просты — гэтым зацікаўленнем запалонілі мяне мае бабуля з дзедам, Марыя і Аляксандр Раманчукі. Яны, калі яшчэ жылі, увесь час расказвалі пра нараўчанскіх яўрэяў. Іхнія апавяданні мне, як дзіцяці, былі нечым незвычайным. Яны называлі імёны і прозвішчы людзей, якіх ужо няма, якія нам цяпер здаюцца экзатычнымі, напрыклад Сара, Нахтуль, Моўшка Юдэйла... Мне гэта было свайго роду казкай. Бабуля з дзядулем расказвалі, чым тыя людзі займаліся. Больш: дзед паказваў мне хату па хаце ў Нараўцы і гаварыў, дзе хто жыў, як называліся тыя людзі, чым займаліся. Той меў карчму, іншы краму, нехта меў чайную, нехта быў кавалём... Гэтае вялізнае інфармацыйнае багацце, перададзенае мне як дзіцяці, замацавалася ў маёй памяці. І калі я стала сталець і, ідучы да дзядоў у Гушчэвіну і мінаючы кіркут, я ўжо ведала, што гэта за месца, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF