Ніва № 29 (3088), 19 ліпеня 2015 г.

У Мастаўлянах усталяваны помнік Кастусю Каліноўскаму

Уршуля ШУБЗДА

Беларускі нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі нарэшце ўшанаваны на роднай зямлі. У Мастаўлянах Гарадоцкай гміны стаіць помнік правадыру паўстання 1863-1864 гадоў на Беларусі і Літве.

Кастусь Каліноўскі нарадзіўся 2 лютага 1838 года ў вёсцы Мастаўляны Гродзенскага павета (сёння Падляшскае ваяводства). Ён не толькі быў аўтарам тэкстаў у «Мужыцкай праўдзе», але таксама займаўся яе распаўсюджваннем. Ён асабіста, пераапрануўшыся ў вопратку мясцовага жыхара, наведваў розныя рэгіёны Гарадзеншчыны, вёў прапаганду сярод сялянства. «Мужыцкая праўда» ўжо з першага нумара заклікала да рэвалюцыйнага ўздыму. Каліноўскі абапіраўся на ідэю народнай, сялянскай рэвалюцыі.

Апрача самога зместу рэвалюцыйнай газеты, «Мужыцкая праўда» сведчыць пра тое, што Кастусь Каліноўскі з вялікім майстэрствам карыстаўся беларускай народнай мовай. Можна сказаць, што ён моцна паўплываў на далейшае развіццё ўсёй беларускай культуры і літаратуры. Кастусь Каліноўскі садзейнічаў паглыбленню ў літаратуры і мастацтве прынцыпаў рэалізму і народнасці, замацаванню высокіх ідэалаў барацьбы за свабоду.

Як падкрэсліваюць гісторыкі, паўстанне 1863 года ў тых умовах не мела шанцаў на перамогу. Аднак вельмі важным з’яўляецца тое, што дзякуючы яму маглі праявіцца мужнасць, рашучасць і самаахвярнасць многіх беларусаў у змаганні за волю і лепшую долю народа. Вядома, сярод іх, як сапраўдны нацыянальны герой, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF