Ніва № 29 (3088), 19 ліпеня 2015 г.

Ванька Старасюкоў з Паўлаў

Іаанны ЧАБАН

— Працаваў механікам: сялянскі гурток, СКР, сельскагаспадарчы кааператыў — шыльды мяняліся, а я ўсё на адным месцы і так рэнты дачакаўся, — кажа народжаны ў 1932 годзе ў Паўлах Іван Іванюк.

Паважаюць яго за дабрыню, прыстойнасць і розум. Хаця сам алкаголю не спажывае, за півам у краму адпраўляецца амаль штодня. Гэта пачастунак суседзям. Так складаецца, што немалы працэнт мужчынскай часткі аднавяскоўцаў хварэе алкагалізмам.

Ванька Старасюк, так мяне называюць. Ведаеце чаму? За цара тут кожнаму давалі па два прозвішчы: адно дзяржаўнае, а другое царкоўнае. У 1922 г., калі бацькі вярнуліся з бежанства, прозвішча Старасюк ім забралі. Засталося толькі Іванюк.

Гэта было ў жніўні 1915 года. Баба ўспамінала, як у царкве бацюшка крычаў, што бабам цыцкі адрэжуць, а мужчынам нешта іншае. Так нагаварыў, што пакінулі свае гаспадаркі і паехалі.

У аддаленай на некалькі кіламетраў Трасцянцы ўбачылі за сабой зарыва пажару. Іх родная вёска гарэла.

— Вы едзьце, мы ўсё спалім, а немец з голаду здохне. Потым усё вам адбудуем, — гаварылі казакі. Выканалі толькі першую частку свайго абяцання.

— Прыехалі на канях з паходнямі, ад якіх хутка загараліся крытыя саломай паўлаўскія хаткі. Наша была моцная, дахоўкай крытая. Дзедаў брат працаваў чыгуначным кандуктарам. Нежанаты, бяздзетны, таму шмат грошай дзеду аддаваў, за якія той паставіў хату.

З вёскі не выехаў толькі Кірылка. Так доўга і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF