Ніва № 29 (3088), 19 ліпеня 2015 г.

У палескай глыбінцы (6)

Ганны КАНДРАЦЮК

Далей ужо не было куды ехаць, дзесяць кіламетраў адсюль пачыналася Рэспубліка Беларусь. Пра такія мясціны як сяло Тур у непадалёкім Шацку гаварылі з пачуццём перавагі:

— Не трэба туды ехаць, там забытыя вёскі!

Праўда, каб дабрацца з Шацка ў Тур, мы паехалі ў Ковель, павярнулі на поўнач у Ратна, каб адтуль зноў накіравацца на захад у бок праслаўленага з за беларускага базара Забалацця, там зноў павярнулі на поўнач, дзе той „забыты” Тур. Апошні адрэзак дарогі ўяўляў сабой шчарбатую, нерамантаваную ад часоў Брэжнева асфальтоўку. У суме мы зрабілі звыш стокіламетровы паўкруг. Гэта ў пэўнай меры віна трапічнага надвор’я — усё жывое перлася да вады!

На месцы здзівіла безліч азёр, не пазначаных на карце. Апрача манументальнага Турскага возера, праз якое пракладзены Арэхаўскі канал, тут былі азёры Вельхава, Доўгае, Дружба... Сустрэтыя па дарозе туземцы кіравалі менавіта на Дружбу:

— Там калісь предсядацелі купаліся!

І праўда, возера ачаравала з першага погляду! Раз, што была ў ім мяккая, крыштальная вадзіца і лагодныя пясчаныя берагі, дык на пляжы, які сам сабой уяўляў звычайны луг з засохлымі каровінымі ляпёшкамі, адбывалася нешта накшталт вясковага Купалля.

* * *

Найгорш, што ў Туры не было гасцініцы, ні агратурыстычных кватэр. Сяло ў нічым не напамінала забытую вёску. Наадварот, яно кіпела энергіяй і нейкай інтрыгай. Тут працавалі два магазіны, бар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF