Ніва № 29 (3088), 19 ліпеня 2015 г.

Мураваныя замкі Гродзеншчыны ХІV-ХVІІ стагоддзяў

Аляксей МАРОЗ

Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы і Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей (ГДГАМ), з дапамогай Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве арганізавалі ў выставачнай зале белмузея выставу «Мураваныя замкі Гродзеншчыны ХІV-ХVІІ стагоддзяў», якой адкрыццё адбылося 3 ліпеня. Наведвальнікам выставы прапанаваліся археалагічныя экспанаты, знойдзеныя на тэрыторыі мураваных замкаў Гродзеншчыны. Выявы Мірскага, Крэўскага, Лідскага, Гродзенскага, Любчанскага, Наваградскага, Гальшанскага замкаў з дэталёвай інфармацыяй аб помніках архітэктуры і іх заснавальніках прысутныя маглі ўбачыць на стэндах, развешаных вакол выставачнай залы.

— Выстава «Мураваныя замкі Гродзеншчыны ХІV-ХVІІ стагоддзяў» была выканана па матэрыялах нашых археалагічных даследаванняў і змяшчае экспанаты цікавага гістарычнага мінулага Гродзеншчыны. На падставе археалагічных знаходак можна даведацца аб гісторыі змаганняў нашых продкаў за Бацькаўшчыну і іх паўсядзённым жыцці. У нашым музеі знаходзіцца звыш 70 тысяч экспанатаў, у гэтым ліку больш за 40 тысяч археалагічных знаходак. У Гайнаўку мы прывезлі 105 экспанатаў з розных дзялянак жыцця. Нашы продкі будавалі замкі, у якіх абараняліся ад захопнікаў. З таго часу засталася зброя, якая выклікае асаблівае зацікаўленне ў наведвальнікаў археалагічных экспазіцый, — сказала намеснік дырэктара ГДГАМ па навуковай працы Алеся Саўчук. — На Гродзеншчыне дзейнічае 17 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF