Ніва № 29 (3088), 19 ліпеня 2015 г.

«Бежанства. Exodus» — падрыхтоўка

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Гледачы прыязджаюць на месца на рэйкабусах, якія прыпаркаваны на блізкім лузе. Побач на брукаванай дарозе стаіць зламаная фурманка бежанцаў. Відаць цягнік з царскімі эмблемамі, прыпрануты па-мілітарнаму ў вайсковы брызент, з мяшкамі пяску на выпадак пажару, з гарматамі размешчанымі ў вагонах. Склад цягніка-платформы з гарматамі і пасажырскія вагоны з запасамі для жывёлы і людзей (мяшкі з сенам, снапкі саломы, клункі, пярыны). Відаць палявы шпіталь. Гледачоў у бок цягніка накіроўваюць салдаты-ахоўнікі. Каля разбітага воза бежанцы. Некаторыя з іх у роспачы, зачапляюць гледачоў і просяць дапамагчы перанесці частку сваіх рэчаў у цягнік. Уздоўж стаяўшага цягніка разбіты палявы шпіталь. Ваенныя палаткі са знакам Чырвонага Крыжа. Побач палатак стаіць хуткая дапамога. У палатках, на раскладных ложках, на зямлі ляжаць параненыя салдаты. Яны гавораць на розных мовах: на рускай, польскай, беларускай, і «па-нашаму». Некаторыя гуляюць у карты, іншыя моляцца, іншыя пакутуюць гучна, павольна паміраючы ад болю... Так пачынаецца апісанне першай сцэны драматургічнай версіі спектакля «Бежанства. Exodus», напісанага Данай Лукасінскай.

Спектакль будзе адбывацца ў цягніку і на адзінаццаці прыпынках на чыгуначным маршруце паміж станцыямі Саколы і Лапы. Па тэхнічных прычынах не мог адбыцца паміж Гарадком і Беластокам, як першапачаткова планавала спектакль рэжысёрка Агнешка Карыткоўская-Мазур, дырэктарка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF