Ніва № 29 (3088), 19 ліпеня 2015 г.

Падляшша на „ЭКСПА” (зноў)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Найбольшая Сусветная выстава „ЭКСПА-2015”, што працягваецца ў Мілане, у гэтым годзе адбываецца ад пачатку мая пад лозунгам «Харчаванне планеты — энергія для жыцця». Будзе доўжыцца да кастрычніка. Прымае ў ёй удзел 147 краін, а ў рамках нацыянальных павільёнаў таксама прадстаўляюцца іх паасобныя рэгіёны. Гэта магчымасць — як кажуць суарганізатары з польскага боку, у тым ліку Польскае агенцтва па развіцці прадпрымальніцтва — зводзіцца ў асноўным да «абмену вопытам, які тычыцца бяспекі і якасці харчовых прадуктаў, і выкарыстоўваных у сельскай гаспадарцы тэхналогій». Дадаюць: «Вобраз Польшчы прадстаўлены ў ходзе мерапрыемства асноўваецца на прэзентацыі яе ў якасці сучаснай краіны, якая дасягае эканамічнага поспеху, і прывабнага бізнес-партнёра». Падчас „ЭКСПА-2015” запланавана два тыпы падзей: першы — звернуты да шырокай аўдыторыі, другі — на імя запрошаных экспертаў. Мерапрыемства суправаджаецца культурнымі мерапрыемствамі. Інтэр’ер польскага павільёна схаваны за простай, ажурнай канструкцыяй, якая нагадвае драўляныя скрыні з пад яблыкаў. Унутры наведвальнікі знаёмяцца з багатай прэзентацыяй дапоўненай мультымедыйнай формай пераказу.

Падляшша мела магчымасць прадставіць сябе на выставе ўжо ў маі ў ходзе „Тыдня Усходняй Польшчы” і „Тыдня польскага турызму”. Між тым, 8 ліпеня ў час прэс-канферэнцыі ў Маршалкоўскай управе Падляшскага ваяводства ў Беластоку маршалак Мечыслаў Башко адзначыў: «Мы — адзіны рэгіён у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF