Ніва № 29 (3088), 19 ліпеня 2015 г.

Вось

Міраслаў ГРЫКА

Буду наракаць — дрэнна робіцца з намі... мужчынамі. Становімся жанчынападобнымі. Але я далёка аб бабскага ляманту і заломвання рук. Па-першае, таму, што можа гэта не мужыкі бабеюць, толькі жанчыны становяцца больш мужнымі. Важнае пытанне, чаму гэтак адбываецца, я пакіну адкрытым. Нават калі толькі таму, што мне не хапае пазнавальных інструментаў. І, шчыра кажучы, мне не хочацца гэта даследаваць. Іншая справа, што мужыкам, як правіла, штораз менш хочацца — і вучыцца, і працаваць. І дбаць аб нашчадства, і нават ваяваць. У Польшчы, напрыклад, доля жанчын, якія штудзіруюць або маюць вышэйшую адукацыю, ужо значна вышэйшая, чым у мужчын. Падобныя прапорцыі, акрамя буйных агламерацый, датычаць таксама беспрацоўных. На ўзроўні паветаў і гмін розніца з указаннем на беспрацоўных мужчын яшчэ больш рэзкая. У агульнай складанасці, жанчынкі хутчэй знаходзяць сабе нейкую працу, чым няхуткія мужыкі абы-якую. Быццам бы тая дыспрапорцыя вынікае з мужчынскай ды і зусім недурной логікі, паводле якой лепш штосьці падумаць, чым зрабіць гэта абы-як, але ў выніку гэтага жанчыны бяруць сабе ўладу. Найперш у сям’і. Затым, на больш высокіх узроўнях улады. Прэм’ер-міністр Копач — выпадак не адзіны. Прасцей кажучы, маем справу з канцом мужчынскай і пачаткам жаночай гегемоніі. Таму што нават вельмі мужчынская сфера — войска — моцна фемінізавалася. Неўзабаве мы ўбачым армейскіх генералаў у спадніцах. Пра паліцыю ўжо не згадваю. Божа мой, але ці жанчыне прыстойна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF