Ніва № 29 (3088), 19 ліпеня 2015 г.
ПрацэсВіктар САЗОНАЎНу вось і дачакаліся. Яшчэ раз дачакаліся. Як спяваў вялікі класік Уладзімір Высоцкі: „Эх раз, ды яшчэ раз, ды яшчэ многа-многа раз...” У Беларусі пачаўся чарговы выбарчы працэс. Працэс. Хіба што гэтае слова найбольш падыходзіць да маючых адбыцца падзей. Гэта сапраўды працэс не толькі падобны да судовага, але ў пэўным сэнсе і ёсць судовым. І судзіць, як мінімум, будзе кожны сам сябе. (Пра „як максімум” лепш пакуль не разважаць). Бо менавіта тут мноства людзей чарговы раз паўстануць перад выбарам паміж удзельнічаць ці не, калі ўдзельнічаць, то ў чым, у якой ступені, на чыім баку, з кім і супраць чаго, супраць каго і за што... У беларускіх рэаліях, калі краіне чарговы раз пагражае страта незалежнасці, і гэта напрамую можа быць звязанае з прызнаннем або непрызнаннем выбарчага працэсу, выбар і адказны, і складаны. Ну а пасля, як выбары закончацца, многія пачнуць сведчыць... Кожны сваё. Хто праўду, хто сваю праўду, а хто і відавочную хлусню... Чым не працэс? А калі сказаць прасцей, то выбар заўсёды адзін — паміж дабром і злом, ці калі пастарацца змякчыць ажно такое жорсткае паняцце адказнасці ўсіх разам і кожнага паасобку ў нібыта самай звычайнай справе, такой як усяго толькі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, то хай гэта будзе адказнасць паміж асабістым разуменнем дабра і зла кожным індывідам персанальна. Але як не гуляй словамі, выснова простая. Чалавек нясе адказнасць за свае дзеянні. Адказнасць перад (...) |