Ніва № 29 (3088), 19 ліпеня 2015 г.
Чалавек сардэчны. Міхасю Хмялеўскаму — 90Вера ВАЛКАВЫЦКАЯВялікая маладая Міхасёва сям’я і некалькі асоб нас — старых «ніўскіх» Яго сяброў, усе мы заселі за стол Юбіляра з нагоды Яго 90х пражытых гадоў. Былі выступленні і пажаданні. Віктар Швед прачытаў верш, прысвечаны Міхасю, Стасік Лапуць — калега з дзяцінства, таксама верш і ўспаміны аб даўніх часах — невясёлых і нялёгкіх. Янка Сычэўскі — многагадовы старшыня Беларускага грамадскакультурнага таварыства ў Польшчы на прыгожай беларускай мове гаварыў пра творчасць і грамадскую дзейнасць Юбіляра. Ну, не абышлося і без ніжэйпадпісанай. Успомніла я жывую хвіліну, што стаіць перад вачыма: 1 лютага 1956 года. Я ўжо як працаўнік «Нівы» прыходжу ў рэдакцыю (тады па вуліцы Кілінскага, у г.зв. «окронгляку»). Нясмелая, вядома. Але тут, у супольным вялікім «кабінеце» ёсць ужо Міхась. Ён падыходзіць — хваліць, расхвальвае... Быў чалавечны. Але пра Міхася ад іншага пачатку. Нарадзіўся ў вёсцы ВостраўПаўднёвы на Сакольшчыне. Хлопчыкам шэсць гадоў пасвіў кароў. А ў палове 40х гадоў (пасля заканчэння вайны) закончыў рускабеларускую гімназію ў Беластоку («Ніва» ў свой час пісала пра яе), двухгадовыя падрыхтоўчыя курсы ў Варшаве і выехаў у Ленінград, паступіў там на факультэт журналістыкі Ленінградскага ўніверсітэта. Праз пяць гадоў вярнуўся з дыпломам магістра журналістыкі. Пасля кароткіх перыядаў працы ў Любліне і Варшаве (у газетах) пацягнула на Беласточчыну. Атрымаў (...) |