Ніва № 28 (3087), 12 ліпеня 2015 г.

Аднойчы ў Венецыі (ч.ІІ)

Марыя САШКА

У Мілане селі спакойна, плаўна. Народ паспяшаўся да аўтобусаў ідучых да аўтавакзала, дзе кандуктары, у свой час, прасвісталі Трыест, Рым, Венецыю... Што за гарады па дарозе!.. Верона — з Рамэо і Юліяй, Джульетай, як кажуць італьянцы; Падуа — дзе славуты ўніверсітэт, базіліка СанАнтоніо з фрэскамі Джыёта, і — добры дзень, вечар — bonasera табе, Венецыя мілая!.. Вакзал — назва якая! — Stazione Ferroviaria Santa Lucia!.. Санта Лючыя! — спяваць адразу кожнаму хочацца!..

Як жа Даніэль кахала гэты горад! З першага свайго прыезду, тады — у сонечны дзень гадоў чатыры таму, калі яна тут схавалася, сябе аднайшла, у безыменным натоўпе турыстаў, супакоілася, пасля варшаўскай абароны прафесарскай дысертацыі, калі быў поспех у навуцы і нічога не склалася з Ванем, які паспешліва пагнаў у НьюЙорк, яе з сабою не клікаў, баяўся нават, што яна на сілу захоча паляцець; пра якога цэлая Варшава і палітэхніка гудзелі, што «за Водамі» ён за рэктарскую дачку месца люкратыўнае ўжо атрымаў, пры «самым»!..

Убаюкалася яна была, праўда, у гэтага Ваню! Прыемны і мілавідны быў гэты панічокхлопец, гэты беластоцкі вусачбарадач! У сваім будаўніцтве «на палібудзе» Ванік паспешліва «кумекаў», разы два яго направілі ў ЗША на практыку, дзе «аказія» хутка падляцела, паненка падаспела, не першай масці і гадоў, «падлажылася» ва ўікэнд, пад Вашынгтонам... Нібы смехамжартамі на лыжахсанках пракаціліся, ды «затрымаліся» ў рэктараце, у галоўнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF