Ніва № 28 (3087), 12 ліпеня 2015 г.

Капэла „Раніца”

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Віктарам МАСЛЕННІКАВЫМ, загадчыкам Народнай харавой капэлы „Раніца” з Мінска, якая стала пераможцам XXXIV Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі ў Беластоку ў катэгорыі свецкіх хароў.

— У кароткім апісанні Вашай капэлы, што ў фестывальным буклеце, згадваецца, што Вы з’яўляецеся выпускніком музычнага вучылішча ва Уфе. Вы родам не з Беларусі?

— Я з Расіі. Я закончыў ва Уфе вучылішча мастацтваў, пасля інстытут мастацтва, як ён тады называўся; цяпер гэта акадэмія. Тады ён быў філіялам маскоўскага Гнесінскага педагагічнага інстытута. Быў там філіял, многа педагогаў прыехала з Гнесінкі, і з ленінградскай кансерваторыі.

— А Вы самі родам з Башкарстана ці з іншага рэгіёна Расіі?

— Я родам з глухой башкірскай вёскі, там возера Кандракуль, там вёска Канстанцінаўка...

— А як Вы трапілі ў музыку?

— Выпадкова. У сям’і ўсе спявалі, бацька іграў на хромцы. Але ў той час не адпускалі дзяцей з вёскі, не давалі пашпартоў. Я ва Уфе вывучыўся на электразваршчыка, нават з вылучэннем. А там, у прафтэхвучылішчы, быў дырыжор хору, які, калі пачуў як я спяваю, адразу сказаў мне паступаць у музычнае вучылішча. І я прыйшоў у музычнае вучылішча, не маючы ніякай музычнай падрыхтоўкі.

— Вы вырваліся з вёскі дзякуючы свайму голасу...

— Так, дзякуючы голасу. Я заўсёды любіў спяваць, люблю музыку і не здрадзіў ёй за ўсё сваё жыццё.

— А як Вы трапілі ў Беларусь?

— Мая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF