Ніва № 28 (3087), 12 ліпеня 2015 г.

На тутэйшым памежжы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Цягнікі ў нашым наваколлі дастаўляюць сваім пасажырам шырокі спектр цялесных і духовых уражанняў. Напрыклад, поезд з Седльцаў у Чаромху плыве па рэйках плаўненька, быццам пад музыку венскіх класікаў. Затое ж цягнікі з той жа Чаромхі ў Беласток і з Беластока ў напрамку Кузніцы тузаюць пасажыравым целам і духам быццам найсучаснейшы найцяжэйшы цяжкі метал. Пасля такой зарадкі эмацыйнай энергіяй звалакаюся на перон у Кузніцы...

Даўнавата быў я ў Кузніцы і за той час шмат тут змянілася. А з’явілася ў Кузніцы мадэрная еўрасаюзная граніца. Не дзесьці за Кузніцай, але на тамашняй чыгуначнай станцыі. Агароджа ўздоўж перона неяк мяне спецыяльна не здзівіла, бо ж агароджаў цяпер, калі ўсё мае мець свайго ўласніка, усюды поўна. Але ўжо разгароджаны металічнай сеткай ход у тунэлі з перонаў на вакзал адразу выклікаў у мяне асацыяцыю з толькі што абнародаванай весткай пра план узвядзення венгерскімі ўладамі шчыльнай загарады на вянгерска-сербскай граніцы; у Святой Зямлі такія загарады нават ужо стаяць. Памаленьку дажываемся свабоды, але з другога боку. Гэта зусім не парадокс, бо ж і часапрастора крывая і запушчаны ў яе нейкі аб’ект вернецца, як бумеранг, пасля нейкага „рускага месяца”, адно з супрацьлеглага напрамку. Гэтак жа зараз хапае нас знячэўку за каўнер і кумірная ў нашай частцы свету свабода...

Плошча перад кузніцкім вакзалам, якая яшчэ дзясятак гадоў таму кіпела замежным насельніцтвам, зараз пустая. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF