Ніва № 28 (3087), 12 ліпеня 2015 г.

Вясёлкавы Мінск

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Дзеячы арганізацыі сексуальных меншасцей (ЛГБТ-актывісты) у Беларусі больш не думаюць пра арганізацыю Парадаў роўнасці, хоць некаторыя з іх, як правіла, бываюць на такіх, хаця б у апошні час у чэрвені ў Варшаве, злітыя ў шматтысячны натоўп, свабодна маршыруючы пад вясёлкавымі колерамі побач з украінцамі і расіянамі. Цяпер яны засяродзіліся на барацьбе перад беларускімі судамі ў абароне скатаваных таямнічымі бандамі, часам амаль да смерці, і на розныя спосабы праследаванымі на глебе нянавісці. Замест парадаў засяроджваюцца на барацьбе супраць гамафобіі і ў карысць талерантнасці, арганізуючы разнастайныя мерапрыемствы: кінафестывалі, выставы, канцэрты, лекцыі.... Некалькі актыўных асацыяцый ЛГБТ (у англійскай мове гэтая абрэвіятура адносіцца да лесбіянак, геяў, бісексуалаў і трансвестытаў, у звычайным сэнсе, аднак, ахоплівае ўсіх негетэранарматыўных асоб) дзейнічае ў Беларусі. Тым не менш, яны ў пастаянным страху перад дзяржаўнымі рэпрэсіямі.

У сярэдзіне мая 2010 года беларуская міліцыя і АМАП прымянілі сілу для прадухілення шэсця Параду роўнасці «Гей-парада» ў Мінску. На іх думку, парад быў незаконным, таму што арганізатары не атрымалі ад гарадскіх улад дазволу на яго правядзенне. Дайшло да жорсткай пацыфікацыі ўдзельнікаў парада, і некалькі асоб былі арыштаваны. Арганізатары казалі тады, што іх мэтай было прыцягнуць увагу грамадскасці да парушэння правоў сексуальных меншасцей у Беларусі. Адзін з лідараў беларускага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF