Ніва № 28 (3087), 12 ліпеня 2015 г.

Сябры з Гародні — феномен «Дзецюкоў»

Міхал ІВАНЮК

Здавалася б, што ў цяперашнюю спажывецкую эпоху музыка не ўносіць да жыцця не занадта шмат радасці, павінна добра гучаць, быць збіткай зробленых гукаў апранутых у добры графічны макет, мае нават візуальны характар (паўсюднасць і нахабства тэледыскаў), а не чыста музычны. Яна мае быць прадуктам, а не з’яўляцца носьбітам ідэй або каштоўнасцей. Гэта можна нават заўважыць у альтэрнатыўнай музыцы, пераробленай і дублюючай музычныя і тэкставыя схемы вядомыя ад многіх гадоў. Замест бунту крытыкі несправядлівай рэальнасці наступіў застой. Хто вінаваты ў гэтым стане спраў — музыканты, слухачы, людзі з музычнай індустрыі? Напэўна, кожнае з гэтых асяроддзяў гэтаму паспрыяла. У вялікай ступені тут іграюць важнасць рэаліі, пануючыя ў краіне сацыяльныя, культурныя ўмовы, дзе права на роўнасць выказванняў на шырокім форуме, аднак, абмежавана. Гэтак было ў ПНР, калі найлепшыя гады перажывала польская панк-рокавая сцэна з такімі групамі як «Dezerter» ці «KSU». Калі бунт супраць сістэмы не быў модай, а адказам на тое, што дзяржава прапанавала для маладога грамадства. Як добра відаць, лепшыя гады польскага панку мінулі, і не таму, што ёсць больш варыянтаў жыцця. Факт, што часам бываюць пробліскі чагосьці цікавага, але гэта толькі пробліскі. Слухачам, асабліва менш вытанчаным, «убілі» ў галовы тое, што шырока раскручана, гэта значыць, «забілі» ў іх жаданне пошукаў таго чагосьці.

У адваротным выпадку справа маецца з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF