Ніва № 28 (3087), 12 ліпеня 2015 г.

Пра дзеда Міхася і не толькі

Іаанна ЧАБАН

— Ці Вы чулі пра бежанства? — пытаю занятага загатоўкай дроў на зіму старога чалавека.

— Канешне, чуў, толькі ўжо пазабываў.

Рыгор Бяганскі, 1935 года нараджэння, жыве па вуліцы Касцельнай у Крынках. Блізкасць касцёла і шляхецкае ў гучанні прозвішча толькі што напатканага чалавека застаўляла трымацца дамінуючага тут польскамоўя.

— Запрашаю ў хату, не будзем гаварыць на вуліцы.

Вузкай лесвіцай падымаемся на першы паверх старога, жыдоўскага будынка.

— Ведаеце хто тут жыў? — пытаю майго суразмоўцу.

— Жыды, але хто дакладна, цяжка сказаць. Тут жа гета было. Іх вывезлі, а хаты гміна прыкамандзіравала. Я пераехаў сюды пасля вайны.

— Так вы не крынскія? — крыху здзіўляюся.

— Я з Ласінян, праваслаўны.

Усё зразумела, далей размаўляем ужо толькі па-беларуску. Заадно размываюцца мае думкі, што вось у мяне незвычайнае адкрыццё — крынскі каталік, якога продкі былі ў бежанстве.

У невялікае памяшканне ўваходжу быццам у іншы свет. Усё тут колішняе, але яшчэ жывое. У цесным пераходзе паміж кухняй і пакоем вісіць заплямленая часам, у саліднай драўлянай рамцы люстра, ніжэй стаіць старая чорная, гравіраваная золатам, швейная машына, яшчэ цёплая ад карыстання.

— Гэта Рыгор у нас шые, — інфармуе добрая і надта прыгожая, з ідэальнай прычоскай у стылі рэтра жонка.

Спадар Рыгор зразу пераходзіць да тэмы нашай сустрэчы. Гаворыць, седзячы на выгадным крэсле, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF