Ніва № 28 (3087), 12 ліпеня 2015 г.

Мультысток

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У Беластоку фонды «Дыялог» і «Падтрымкі культуры і мастацтва Тэатр Нарвал» завяршылі праект «Мульты-сток». Ён быў суфінансаваны сродкамі Еўрапейскага Саюза. Яго асноўная мэта заключалася ў стварэнні міжкультурнага дыялогу паміж беластачанамі і пражываючымі ў горадзе замежнікамі.

— Для дасягнення найбольшай колькасці атрымальнікаў, з рознымі інтарэсамі і прэферэнцыямі, мы рашыліся ў гэтым праекце на разнастайнасць дзеянняў, — кажа Марцін Круглей з Фонду «Дыялог». — Былі рэалізаваны, між іншым, адукацыйныя акцыі, такія як Акадэмія міжкультурнай адукацыі і адукацыйныя паездкі, а таксама кулінарныя сустрэчы і цыкл мастацкіх мерапрыемстваў.

Элементам праекта «Мульты-сток» была таксама грамадская кампанія «Беласток. Традыцыйна шматкультурны». Ад запуску кампаніі ў снежні мінулага года беластачане маюць магчымасць удзельнічаць, між іншым, у кулінарных семінарах, канцэрце рускай, украінскай і беларускай музыкі, танцавальных майстар-класах. Згодна з прадпасылкай, праект «Мульты-сток» прадбачваў ажыццяўленне «розных дзеянняў па стварэнні міжкультурнага дыялогу», а разнастайнасць мерапрыемстваў была распрацавана, каб «дабіцца да розных аўдыторый з рознымі інтарэсамі і перавагамі».

Праект завяршыў фэст перад Драматычным тэатрам з канцэртам гурта «Voo Voo» і спектаклем для дзяцей «Японская казка пра добрае сэрца». Як быццам яго абвяшчэннем на некалькі дзён раней былі выступы на рынку Касцюшкі, сарганізаваныя — так як і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF