Ніва № 28 (3087), 12 ліпеня 2015 г.

Лепшыя і горшыя беларусы

Кастусь БАНДАРУК

1 ліпеня ў Менску прайшло першае пасяджэнне Кансультатыўнай рады па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў. Пасяджэнне цікавае тым, што яно можа стаць паказнікам, як беларускія ўлады ставяцца да прынятага імі закону „Аб беларусах замежжа” і як збіраюцца яго рэалізаваць. Сам закон „Аб беларусах замежжа” нараджаўся доўга і ў болях. Праходзілі грамадскія і эксперцкія кансультацыі, змяняліся варыянты законапраекта, і ўрэшце закон быў распрацаваны ў Міністэрстве замежных справ і выкладзены ў якасці гатовага прадукту. Нават Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына” да апошняга часу не ведала, як сфармуляваны гэты законапраект. Нарэшце, увесну 2014 года, дакладна 16 чэрвеня, закон быў прыняты і ўступіў у сілу пад нумарам 162-3. У адпаведнасці з законам, тры ведамствы маюць займацца беларусамі ў замежжы. Гэта: Міністэрства замежных спраў, Міністэрства культуры і ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей. Вядома ж, агульную дзяржаўную палітыку ў галіне адносін з беларусамі замежжа вызначае прэзідэнт. У адпаведнасці з законам створана і Кансультатыўная рада па справах беларусаў замежжа. У яе склад уваходзяць 32 прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа з 18-ці краін. У Радзе засядаюць таксама беларускія чыноўнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў з самой Беларусі і сродкаў масавай інфармацыі. Асноўнымі задачамі Кансультатыўнай рады з’яўляецца каардынацыя супрацы дзяржаўных органаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF