Ніва № 28 (3087), 12 ліпеня 2015 г.

Купальскія феерверкі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пачну з даўняга і досыць фрывольнага анекдота. Сустракаюцца два дзядзькі, нават ужо дзядкі, гэтак гадоў за шэсцьдзесят кожнаму і адзін аднаму кажа: „Слухай, як усё ж змяніўся гэты свет!” — „А што такое?” — „Дык вось раней, гадоў трыццаць таму, з жанчынамі было намнога прасцей, з кожных пяці — чатыры пагаджаліся, а цяпер вось з кожных пяці — толькі адна. Як за гэты час вырасла мараль!”. Свет сапраўды мяняецца, але глядзець на яго можна па-рознаму. Прыкладам, усё больш людзей ходзяць па вуліцах у падраных джынсах — можна зрабіць выснову пра выразнае збядненне насельнікаў гэтай зямлі. Можна палюбавацца каленямі маладых прыгожых дзяўчат. Можна падзівіцца зменлівасці капрызнай моды. А яшчэ можна звінаваціць гэтых носьбітаў у браку густу на адзенне. І зрабіць яшчэ іншыя назіранні ці высновы.

Вось тое ж Купалле. Для адных — гэта паганскае свята, для іншых — фальклорны фэст, для трэціх — народная традыцыя. А для дзяржавы РБ — чарговы спосаб сваёй прапаганды. За савецкім часам Купалле было пад фактычнай забаронай. Толькі ў 1989 годзе ў разгар перабудовы нацыянальна актыўная моладзь, якую тады назвалі папулярным словам „нефармалы”, шырока адсвяткавала гэты дзень, адрадзіла традыцыю. Спакваля Купалле пачало святкавацца ўсё шырэй і разнастайней у розных рэгіёнах краіны. І натуральна быць найперш справай і забавай моладзі. Але і тут дзяржава пастанавіла выйсці на авансцэну — апошнія гады „галоўнае Купалле краіны”, як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF