Ніва № 28 (3087), 12 ліпеня 2015 г.

ХІ «Купалінка» ў Ляневе

Аляксей МАРОЗ

ХІ Беларусукі фэст «Купалінка» арганізавалі ў Ляневе 27 чэрвеня войт Чыжоўскай гміны і Гмінны асяродак культуры. Побач вадасховішча на рэчцы Локніцы сабралася многа людзей. Прыбылі аматары беларускіх песень і адпачынку на прыродзе. Важным момантам лянеўскага мерапрыемства быў старажытны купальскі абрад з шэсцем і пусканнем вянкоў на ваду. Найстарэйшыя жыхары Гайнаўшчыны не памятаюць купальскага абраду. Цяпер «Купалле» ладзіцца таксама ў Ляневе, Нараўцы, Залуках, ДубічахЦаркоўных, Белавежы. Сёлета да Купалля вернуцца ў Нарве. «Сёстры Лук’янавічы» з Леснікоў (Беларусь) выступалі раней у Ляневе з купальскімі песнямі Палесся. Язычніцкія абрады купальскага свята сонца, агню і вады, адаптаваныя ў далёкім мінулым продкамі для хрысціянства, перадаваліся на Палессі з пакалення ў пакаленне і да сённяшняга часу захаваліся ў Лесніках. Шэсцю з вянкамі да вадасховішча спадарожнічала песня «Купалінка» на беларускай мове.

Купальскія вянкі выканалі ў ходзе абрадавых майстаркласаў вучні Комплексу школ у Чыжах і мясцовыя жанчыны. Вянкі красаваліся спераду вялікай сцэны, на якой выступалі ўсе выканаўцы фэсту, каб ноччу можна было пусціць іх на ваду. Дзеткі падчас конкурсу навыперадкі елі трускалкі. У мінулым Лянева было цэнтрам вырошчвання трускалак на ўсю Гайнаўшчыну. Зараз трускалкі вырошчваюцца перш за ўсё на ўласныя патрэбы мясцовых жыхароў. У Ляневе жыве многа пенсіянераў, якіх дзеткі і ўнукі наведваюць летам, асабліва тады, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF