Ніва № 27 (3086), 5 ліпеня 2015 г.

Аднойчы ў Венецыі

Марыя САШКА

Хтосьці напісаў: — Приходит время, люди голову теряют, и это время называется весна. — И никуда от счастья не уйдёшь, однажды, однажды...

* * *

З Варшавай яна развітвалася ў гарачым сонцы. — Хто і куды гоніць цябе, Даніэль, у гэткую цудоўнасць вясеннелетняй цеплыні? — пыталі яе суседзі. — У Венецыю? Аа, значыць, іншая матэрыя!.. Канферэнцыя археолагаў? У такі час? Ці там пашалелі «вучоныя розумы» цяпер? Крэслы выціраць ды драмаць у летнюю гарачыню? На нейкіх дакладахтэорыях пра замежнамарскія знаходківыкапалішчы? А лета, а пляж? Як быць, апынуцца ў такім горадзецудзе, што на вадзе стаіць ад вякоў? Які сам — хоць бы проста звычайна стаяў, ды нават пусцюсенькі (што немажліва) — ён жа і так — каляровае кіно, кіно! Рэальнасць і міраж! Стаянне і плывучасць! Музыка і спеў!.. Шалёныя гэтыя твае італьянцы, дзяўчына, красы свайго няўжо не цэняць? Яе аглядаць трэба (а не ў пакояхзалахнават палацах сядзець!), пагодай любавацца! Хаця што для іх цана лета, калі для іх і зіма іхняя што наша вясна, балахоны пявучыя, зубаскалы вясёлыя!.. Ты іх там правучы, Данусь, парадак знацьведаць, гэтых вучоных ашаломаўкапальшчыкаў зямных. Гандальераў, перавозчыкаў!..

Самалёт у Мілан быў прасторны, усе расселіся з радасцю, бо і сонца за вокнамі было такім жа вясёлым і радасным. Цяплынь была паўсюды, ляпей і не скажаш пра гэты дзень... Прынеслі есці.... Думкіўспаміны навярнуліся, прыйшлі, прыплылі, набеглі, наляцелі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF