Ніва № 27 (3086), 5 ліпеня 2015 г.

Аршанскі дзіцячы хор

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Валянцінай КАРЖЫЦКАЙ, загадчыцай Узорнага дзіцячага хору „Cantare” з Оршы.

— Да размовы з Вамі я гутарыў з дзвюма дырыжоркамі хароў з Беларусі, ад якіх даведаўся, што ў іх польскія карані. Ці ў Вас таксама?

— Я — беларуска. Мая мама беларуска, тата беларус, і дзяды і бабулькі ўсе беларусы. Спявалі мае бабулі, якіх пасля Рэвалюцыі, калі ствараўся народны хор Пятніцкага і шукалі таленавітую моладзь, запрашалі ў той хор; іх не пусцілі бацькі. Бабуля і ейная сястра спявалі ў сельскай царкве. Былі яны самавучкамі, не мелі музычнай адукацыі. Калі мне было пятнаццаць гадоў, з бабуляй і ейнай сястрой мы вельмі лёгка спявалі трохгалоссе. І ўсё было вельмі добра, і вельмі чыста выконвалі і народную музыку, і царкоўныя спевы крышачку.

— Гэтая сямейная традыцыя прывяла Вас у музычную адукацыю?

— Мама, крышку з рамянём, настаўляла. Бо гэта ж праца. Займацца давялося з другога класа: фартэпіяна, плюс спевы, плюс хор. Пасля чатыры гады музычнага вучылішча, пазней, завочна, універсітэт.

— Дзе пражывалі Ваша бабуля і яе сястра, у якой мясцовасці?

— У Александрыі, вёсцы маіх дзеда з бабуляй па маме, у дзесяці кіламетрах ад Шклова Магілёўскай вобласці.

— Вы адукацыю здабывалі ў Мінску?

— Спачатку ў Магілёве, а пасля ў мінскім універсітэце культуры.

— А як Вы трапілі ў Оршу?

— Я нарадзілася там. І вярнулася да бацькоў.

— Вы там працавалі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF