Ніва № 27 (3086), 5 ліпеня 2015 г.

Незвычайная мясцовасць

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Каля паўгода таму, будучы ў наваколлі Мордаў, што ў дваццаці кіламетрах на ўсход ад Седльцаў, здагадваўся я пра этымалогію назвы мястэчка: „Калісь-калісь чытаў я, што назва гарадка пайшла ад найдаўнейшых пасяленцаў, якія прывандравалі сюды аж з далёкай сённяшняй Мардовіі. Але мяне неяк чапляецца іншая думка: суседнія мясцовасці Чаламыі і Нямойкі атрымалі „гігіенічныя” назвы; магчыма, што і Морды ўзялі сваё найменне па гігіенічна-эстэтычных прадпасылках”...

Але ж вось падаючыся ў тое наваколле цяпер, заглянуў я на інфармацыйную старонку прыхопленай з сабою карты, а там чарговая этымалагічная здагадка: „Oryginalna nazwa miasta nie wiąże się z obelżywym określeniem twarzy, lecz ze słowem mord, upamiętniając w ten sposób zapewne bitwę stoczoną przez Bolesława Wstydliwego z Jaćwingami w 1264 r., zakończoną ponoć wymordowaniem nieprzyjaciół”. Да гэтага дадам яшчэ адну цікавінку пра мястэчка — працаваў там менавіта бровар, які сваю вытворчасць захвальваў лозунгам „Pijcie piwo Mordy Siedleckie”, які выклікаў такую нянавісць у півошнікаў у суседнім гарадскім цэнтры, што давялося не толькі адмяніць назву, але і зусім спыніць вытворчасць залацістага пахмелля...

Паўгода таму не ўдалося мне зайсці ў парафіяльную вёску Чаламыі, што ў пяці кіламетрах на поўнач ад Мордаў. Цяпер я цвёрда пашагаў туды. Захацелася мне пабачыць, як выглядае касцёл, які быў узведзены на схіле ўніяцкага там перыяду, значыць у 1850-х (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF