Ніва № 27 (3086), 5 ліпеня 2015 г.

«Браніслаў Тарашкевіч» — кастынг (2)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У маніфесце, існуючай у цяперашняй праграмна-арганізацыйнай форме ад 2013 года мінскай «Арт-Сядзібы», чытаем: «У Беларусі амаль не засталося месцаў, дзе можна было б пабачыць і пачуць незалежную беларускую культуру. Менавіта таму групай рамантыкаў была заснаваная «Арт-Сядзіба». За гэты час пляцоўка стала выспачкай беларускай мовы, музыкі, мастацтва і нефармальнай адукацыі. Бо галоўны прынцып «Арт-Сядзібы» — не дзяліць творцаў на сваіх і чужых — даваць прастору кожнаму».

Яны арганізавалі некалькі дзясяткаў праектаў. У шэрагу выпадкаў яны былі вымушаны змяніць арандаваныя памяшканні, дзе выступае Зміцер Вайцюшкевіч, дзе паказвае спектаклі Свабодны тэатр (які пастаянна змяшчаецца пад Лонданам), прэзентуе свае кнігі Уладзімір Някляеў, выступаюць маладыя беларускія гурты і літаратары, праводзяць сустрэчы і прэзентацыі Саюз беларускіх пісьменнікаў, Асамблея няўрадавых дэмакратычнах арганізацый або Беларуская асацыяцыя журналістаў. Цяпер яны рыхтуюць спектакль «Браніслаў Тарашкевіч» (падрабязней пра яго ідэю мы згадвалі ў папярэднім нумары).

У цяперашні час «Арт-Сядзібу» можна знайсці па адрасе праспект Незалежнасці 58 амаль насупраць помніка Якубу Коласу, на чацвёртым паверсе, уваходзячы знізу ў дзверы, над якімі вісіць шыльда «Торговый центр». У гэтай двухузроўневай прасторы на нізе можа змясціцца каля сарака крэсел. Наверсе — чатыры пісьмовыя сталы. У ніжняй частцы на адной са сцен, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF