Ніва № 27 (3086), 5 ліпеня 2015 г.

Кастусь з Крушынян

Іаанна ЧАБАН

— Гавары праўду, прымушаюць сучасныя дэмакраты, але такую, якая нам падабаецца, — канстатуе спадар Ян Пятэльскі родам з Крушынян.

Сустракаемся ў яго бацькоўскай хаце. Ніхто тут цяпер не жыве, але ўсё ўтрымана ў належным парадку. Чысценька, трава скошана, нават агарод дагледжаны. З Беластока ў Крушыняны кусок дарогі. Ян — настаўнік-пенсіянер, мог бы вярнуцца сюды назаўсёды. Прынамсі было б чым заняцца, але што ж, калі жонцы горад вельмі спадабаўся. Парадку ў агародзе і прыстойнасці ў жыцці навучыўся ад бацькі Канстанціна. Успамінаем яго, выпіваючы гарбату з кубкаў, якімі напэўна ён сам карыстаўся.

З аднаго боку сапраўдны паслядоўнік камунізму, з другога — самы лепшы прапаведнік веры Хрыстовай. Хацелі яго ў партыю, але ніколі не запісаўся. Маўляў:

— Да каманды злодзеяў далучацца не буду.

Не цікавіўся назвай дзяржаўнага ладу. Галоўнае, каб звычайным грамадзянам добра жылося.

Уся яго адукацыя — чатыры зімы царскай школы. Хапала, каб, літаральна, глытаць Талстога, Ясеніна ці іншых, у асноўным, расійскіх аўтараў. Добра валодаў не толькі рускай, але таксама польскай, нямецкай і крыху яўрэйскай мовамі.

Ніколі не ганяўся за прыязджаючымі ў вёску спевакамі, кінаперасоўкай ці іншымі фокуснікамі. Трымаўся працы і ўласнай хаты.Такім чынам абараняўся ад сустрэч з кепска жадаючымі, зайздроснымі людзьмі.

Перажыў цара, санацыю, вайну, камунізм. Не змог глядзець, як пры санацыі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF