Ніва № 27 (3086), 5 ліпеня 2015 г.

Залучанская «Купальночка»

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Карагод калектываў са спевам песні «Купалінка», канцэрт гуртоў і вакалістаў, якія працуюць пры Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку і сяброў з суседніх гмін, шэсце да ракі Супрасль і пусканне вянкоў, нарэшце, забава да позняй ночы з гуртом «Сакрэт» з Міхалова склаліся на сёлетнюю «Купальночку» ў Залуках. У гэтым годзе зоркай былі «Прымакі», якіх лідар, адзін з сузаснавальнікаў гурта Юрка Астапчук некалькі месяцаў таму зноў стаў дырэктарам ГЦК. Замяніў ён на гэтай пасадзе пасля шасці гадоў Юрку Хмялеўскага, які ў цяперашні час працуе намеснікам бургамістра Міхалова. З нагоды гэтага свята высветлілася, што «Прымацкай бяседы» больш не будзе ў Міхалове, а будзе яна ў Гарадку. У такой формуле будзе праходзіць сёлета дасюлешняя «Сяброўская бяседа».

Юрка Астапчук:

— «Прымацкую бяседу» пераносім у Гарадок. Таму «Сяброўская бяседа» будзе выглядаць менавіта так, як «Прымацкая бяседа». Я буду вяртацца ў рамках гэтай падзеі да тае сапраўднай традыцыі: так, як павінна выглядаць гэтая імпрэза, паказваючая выключна беларускую культуру і традыцыі, з караваямі, гасцінцамі і цудоўнымі беларускімі калектывамі.

Пра свае купальскія ночы ўспамінаў у размове з «Нівай»:

— З першай у маім жыцці купальночкі мала што памятаю. Калі я быў маленькі, адбывалася яна ў маёй бабулі ў Рудутах недалёка Орлі. Калі я быў дырэктарам ГЦК у Гарадку, ствараў у Залуках разам з мясцовымі жыхарамі гэтую падзею. Гэта, у асноўным, іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF