Ніва № 27 (3086), 5 ліпеня 2015 г.

Беларускі фэст у Міклашэве

Аляксей МАРОЗ

Многа людзей сабралася ў Міклашэве Нараўчанскай гміны, дзе 14 чэрвеня Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы ў супрацоўніцтве з гміннымі ўладамі арганізавалі беларускі фэст пад лозунгам «І там жывуць людзі». Прыбылі мясцовыя жыхары, выхадцы з Міклашэва і суседніх вёсак і наведвальнікі беларускіх фэстаў у розных месцах Гайнаўшчыны.

У Міклашэва прыязджаў я некалькі разоў, апісваў яго мінулае і сучаснасць. Цяпер больш тут адрамантаваных дамоў і маладых асоб на вуліцы. Да сваіх бацькоў прыбылі дзеці з унукамі з Гайнаўкі і Беластока, якія пастаянна наведваюць іх летам. На гэты раз прыехалі паслухаць беларускіх песень. Мерапрыемства адбывалася побач вясковай святліцы, якая змяшчаецца ў будынку былой школы. У ёй пераапраналіся выканаўцы і там арганізавалі салодкі пачастунак. Беларускія калектывы выступалі на вялікай гміннай сцэне, якая выкарыстоўваецца, між іншым, для беларускіх фэстаў.

— Я яшчэ вучыўся ў гэтым будынку. Былі тут дзве класныя залы і настаўніцкі пакой. Нядаўна закончыўся рамонт будынка з прызначэннем яго на святліцу, але не паспелі яшчэ яго афіцыйна адкрыць. Я рады, што многа жыхароў прыбыло на беларускі фэст. Відаць запатрабаванасць на беларускія мерапрыемствы. Арганізавалася тут сустрэча з беларускімі паэтамі. Мая мара — арганізаваць для нашых жыхароў канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча. Нашым людзям падабаюцца беларускія эстрадныя песні. Цікава было б паслухаць таксама вядомага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF