Ніва № 27 (3086), 5 ліпеня 2015 г.

Тры пытанні

Міраслаў ГРЫКА

Крызіс у свеце паглыбляецца. Мае ён эканамічны, палітычны, ідэалагічны маштаб. У кожнай з гэтых сфер пачынае штосьці глючыцца. Блытаніна паасобных частак запанавала над ладам цэласці. Што гэтага з’яўляецца прычынай — не зусім разумеем. Не толькі звычайныя едакі хлеба, але і вучоныя галовы заблудзіліся ў здагадках. Даўно прадказванае банкруцтва Грэцыі, здаецца, непазбежнае. Але што гэта абазначае для свету, еўрапейскай эканомікі? А для грэкаў? І ўскосна для беларусаў, палякаў, немцаў? Я працытую тут анекдот Міхала Мілаша, публіцыста партала «Gazeta Prawna.pl». Сустракаецца двух эканамічных аналітыкаў. «Я нічога не разумею з апошняга крызісу», — кажа адзін. Другі адказвае з перакананнем: «Ідзем на каву, я табе растлумачу». Першы: «Растлумачыць гэта і я магу». Кульмінацыя гэтага анекдота змяшчаецца ў трапным каментарыі публіцыста: «Эканоміка настолькі стала складанай, што часта не разумеюць яе самі эканамісты».

Як і ў эканоміцы, так і ў палітыцы працэсы, якія адбываюцца ўнутры іх, уцякаюць інтэлектуальнаму апісанню. Апошнія шалёныя замахі прыхільнікаў так званай Ісламскай Дзяржавы ў Кувейце, Тунісе і Францыі выклікаюць найбольшую трывогу. Тым не менш, праблема не ў тым, што такія акты агрэсіі адбываюцца ў сучасным свеце. Але гэта можа адбыцца ў любым месцы, незалежна ад іх геаграфічных, культурных ці рэлігійных каранёў. Што яшчэ горш, прастора канфліктаў, дагэтуль вузка абведзеная рацыямі і контррацыямі ўдзельнічаючых у іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF