Ніва № 27 (3086), 5 ліпеня 2015 г.

Галоўны доказ

Віктар САЗОНАЎ

Здаецца, другая хваля актыўнага і масавага пошуку беларускай гістарычнай самаідэнтычнасці ў нашай найноўшай гісторыі ўжо не за гарамі. Ды яна хіба што ўжо пачалася, пра што сведчыць цэлы шэраг ускосных фактараў. Адзін з іх — разгаранне з новай сілай дыскусіі пра тое, чым беларусы адрозніваюцца ад іншых народаў, і ў першую чаргу ад рускіх. Першая хваля такой дыскусіі з вялікай сілай разгарэлася была напрыканцы 1980-х гадоў. Добрыя былі часы. Аж прыемна ўспамінаць іх.

Чаму ў першую чаргу адрозненні шукаюцца ад рускіх, думаю, для ўсіх зразумела. Справа тут не ў нейкай прыроднай нянавісці да нашага ўсходняга суседа. Ясна, што не. Народ мы не злы, а наадварот, даволі добразычлівы і незлапамятны. Часамі аж занадта. Тут усё значна празаічней. Проста, гэта акурат нашы ўсходнія суседзі стараюцца даказаць нам, што мы, як народ, не існуем. Шкада, што яны так і не прачыталі ўважліва вялікага Міхаіла Булгакава. Памятаеце яго „Майстра і Маргарыту”. Як там так шчыра смяяўся Воланд, успамінаючы паэта Бяздомнага, які цэлы вечар даказваў таму Воланду, што ён не існуе. Ну вось, нешта падобнае.

Таму беларусы стараюцца давесці, што яны ёсць, у першую чаргу рускім. Бо самі то мы ведаем, кім мы ёсць. Самім сабе даказваць нібыта і няма чаго. Але ж не. Сітуацыя з пагрозай існавання беларускай дзяржаўнасці, хаця б у такім кволым выглядзе, у якім яна ёсць, прымушае людзей даказваць відавочнае нават самім сабе. Таму зараз у сацыяльных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF