Ніва № 27 (3086), 5 ліпеня 2015 г.

Юбілей беларускага школьніцтва

Міра ЛУКША

Дваццацігоддзе беларускага школьніцтва ў Беластоку адзначылі бацькі, дзеці і настаўнікі, якія дваццаць гадоў таму аднавілі навучанне беларускай мовы ў асветных установах горада. Свой вялікі юбілей святкаваў перш за ўсё Самаўрадавы дзіцячы садок №14 у Беластоку (сядзіба якога змяшчаецца па Алеі Пілсудскага, 20/4), у якім дваццаць гадоў таму былі створаны першыя беларускія групы. На адмысловым з’ездзе выпускнікоў сабраліся ў гасціннай канферэнцзале Ваяводскай управы Падляшскага ваяводства дзеці з бацькамі, якія ў цяперашні час звязаны з гэтым прадшколлем, настаўнікі, супрацоўнікі, сябры і выпускнікі беларускага садка, якіх за 20 гадоў сабралася амаль 300 чалавек — „сапраўдны беларускі батальён” — як сказала дырэктарка Люцыя Німяровіч. Урачыстую сустрэчу дапоўніла мастацкая частка — выступы дашкольнікаў, выпускнікоў садка, іх бацькоў і настаўніц. Была і нагода прыгадаць, як усё пачыналася 20 гадоў таму, калі першыя беларускія сем’і — перш за ўсё Міраславы і Юрыя Калінаў ды Барбары і Міраслава Пякарскіх сталі збіраць іншых маладых бацькоў і рыхтаваць грунт пад родны дзіцячы садок, куды маглі б пайсці іхнія дзеці. Трэба было назбіраць адпаведны лік дзяцей, атрымаць згоду бацькоў і аформіць фуру дакументаў. Для адкрыцця групы патрэбны былі сямёра дзяцей. Дзяцей шукалі перш за ўсё сярод сваіх сяброў.

Барбара Пякарская: — Мы думалі, як выхоўваць нашых дзяцей, што мы можам для іх зрабіць, каб яны, апрача добрай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF