Ніва № 26 (3085), 28 чэрвеня 2015 г.

Аб’яднанне АББА падводзіць вынікі

Міра ЛУКША

Мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў артыстычнай працы дзяцей і моладзі Аб’яднання ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову АББА ў 2014/2015 навучальным годзе пачалося ў 17 гадзін на сцэне Драматычнага тэатра імя Аляксандра Вянгеркі ў Беластоку пры зале напоўненай як пры найбольш прэстыжных спектаклях, якіх культурнаму чалавеку нельга прапусціць.

Мерапрыемства ладзілася дзякуючы падтрымцы Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі, Управы горада Беластока, Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства і Радыё Рацыя.

— Як я кахаю сваю працу! — прызналася на фейсбуку позняй непраспанай ад хвалявання ноччу віцэстаршыня аб’яднання АББА Аліна Ваўранюк, настаўніца беларускай мовы ў Пачатковай школе № 4 у Беластоку і рэжысёр, выхаваўца маладых беларусаў. І паказала ў інтэрнэце фільмік «Мае Дзеці». Тыя найстарэйшыя Алініны дзеці — ужо студэнты (у той дзень абараніла ліцэнзійны дыплом Ганна Пякарская), і відаць іх у школе і на рэпетыцыях яшчэ малечамі. Усхвалявалася «трошку» ад таго фільма і старшыня аб’яднання Кацярына Паўлоўская, мама двух найменшых артыстаў, якая вяла сустрэчу ў тэатры. Усё адбывалася першы раз на сцэне сапраўднага драматычнага тэатра, перад агромнай аўдыторыяй. Але вучні звыкліся са сцэнай ужо з беларускага садка.

Падводзіліся вынікі працы ўсіх пазаўрочных заняткаў, якія вядзе аб’яднанне АББА. За гэты час вяліся дыскусійныя клубы, розныя майстаркласы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF