Ніва № 26 (3085), 28 чэрвеня 2015 г.

Раенская гадавіна

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

16 чэрвеня 1942 года гітлераўцы расстралялі ў Райску 149 чалавек. Гэтае масавае забойства было тым актам тэрору,

які меў запалохаць мясцовае насельніцтва, пацыфікаваць яго, прымірыць з акупацыяй. Вёска была спалена, усе будынкі разбураны, была раскідана мураваная царква, з вуліцы быў выдзерты брук, вёска Райск мела счэзнуць назаўсёды.

Аднак уцалелыя людзі, якія былі разагнаны па свеце, пасля выгнання гітлераўцаў вярнуліся на родныя папялішчы і вёска Райск зноў паднялася да жыцця. Штогод у гадавіну трагедыі, 16 чэрвеня, у раенскай царкве адбываецца памінальнае набажэнства за ахвяры злачынства. Такое набажэнства адбылося і сёлета. У царкве была адслужана літургія, пасля якой вернікі адправіліся хрэсным ходам на брацкую магілу, дзе раенскі настаяцель Яраслаў Годун адслужыў малебен; шэсце і памінальную службу суправаджаў царкоўны набат.

Няшмат людзей асталося ў Райску, маладое пакаленне раян раз’ехалася па свеце. І не заўсёды тыя нашчадкі маюць магчымасць удзельнічаць у памінанні, якое сёлета выпала ў аўторак; частка з іх малілася ў нядзелю. А ў дзень гадавіны раенская царква памяркоўна запаўнялася вернікамі — пажылымі жыхарамі вёскі і тымі іх нашчадкамі, якія пражываюць недалёка і змаглі ў будзённы дзень прыехаць на магілу родных. Вёска дэмаграфічна абяссілела да той ступені, што ўжо ледзь удалося знайсці мужчын, якім пад сілу несці харугвы. А да прычашчэння прыступіла толькі двое дзетак прывезеных з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF