Ніва № 26 (3085), 28 чэрвеня 2015 г.

«Браніслаў Тарашкевіч» — кастынг

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

На карце Мінска — даведніку вадзіцеля з 2004 г. — вуліцы Браніслава Тарашкевіча яшчэ не было. Цяпер выгугленую на карце ў інтэрнэце можна знайсці яе ў адным з кварталаў на перыферыі цэнтральных раёнаў беларускай сталіцы. Адносна недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі, якую сюды перасялілі ў 2006 годзе ў новы гіганцкі будынак. На маленькай вуліцы, як на працягласць беларускай сталіцы, знаходзіцца ўсяго дваццаць з лішнім будынкаў. Наўрад ці хто-небудзь ведае, дзе яна знаходзіцца. Сярэдні малады мінчанін не ўмее сказаць зашмат і пра патрона, а можа нават і нічога. Незалежная культурная пляцоўка «Арт-Сядзіба» вырашыла гэта змяніць. Пра патрона вуліцы мае ўзнікнуць спектакль. Прафесійныя акцёры і аматары вылучаліся для яго шляхам кастынгу.

«Браніслаў Тарашкевіч... вельмі слізкая асоба. Так-так-так... граматыка... гм... Хто іх там разбярэ з іхнімі мовамі ды граматыкамі... напырдумвалі моў гэтых... чорт язык зломіць!» — ад гэтых думак выказаных да сябе ўслых адным савецкім следчым пачынаецца п’еса «Браніслаў Тарашкевіч», за якой рэалізацыю ўзяўся народжаны ў Віцебску малады мінскі рэжысёр Эльдар Бякіраў. Не толькі ён заняўся рэжысурай, але напісаў адмысловую п’есу. Ён звязаны з прэстыжным у тэатральным асяроддзі Мінска народным студэнцкім драматычным тэатрам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «На балконе», але і з прафесійнымі мінскімі тэатрамі, такімі як імя Янкі Купалы ці Максіма Горкага. Аляксей (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF